Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.09.20

Мерапрыемтствы Еўрапейскага тыдня мабільнасці

З 16 па 22 верасня 2020 года ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна ў чарговы раз далучылася да правядзення Еўрапейскага тыдня мабільнасці. У рамках тыдня валанцёры атрада "Рабі Дабро!" маладзёжнага дабрачыннага руху БРСМ"Добрае сэрца "сумесна з актывам першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" прынялі ўдзел у інфармацыйных гадзінах "Ведай і выконвай", "Дзень без аўтамабіля". Рабяты асвяцілі пытанні ўплыву аўтатранспарту на жыццядзейнасць людзей і паветра гарадоў і вёсак, нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе, звярнулі ўвагу на праблему празмернага выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя.

Таксама ўсе жадаючыя навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па фігурным ваджэнні веласіпеда. Хлапчукі і дзяўчынкі ўпарта змагаліся за перамогу, канкурэнцыя была высокай, кожны ўдзельнік дэманстраваў свае навыкі і ўменні ў кіраванні веласіпедам. Спаборніцтва ўключала ў сябе таксама і тэарэтычны блок, адказваючы на пытанні якога, навучэнцы паказалі свае веды па правілах дарожнага руху для пешаходаў і веласіпедыстаў. Дадзенае мерапрыемства спрыяла папулярызацыі веласіпедаў, як аднаго з відаў транспарту, асабліва ў сельскай мясцовасці.

Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам ўнесці свой уклад у стварэнне чыстай экалагічнай асяроддзя!

Раздзелы сайта