Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.10.18

220-гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча

У суботу, 29 верасня, у музеі-сядзібе паэта ў вёсцы Завоссе адбылася юбілейная ўрачыстасць, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, «Адамаў шлях пад вечным небам».

Навучэнцы 6-9 класаў нашай школы наведалі гэтую ўрачыстасць, сталі ўдзельнікамі адкрыцця свята, паглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне "Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў". Усе жадаючыя прагуляліся па гандлёвых радах, дзе была прадстаўлена сувенірная прадукцыя і кнігі, набылі сабе памятныя сувеніры.

Навучэнцы таксама наведалі выставу работ майстроў народнай творчасці, назіралі за майстар-класамі па кавальскай справе, разьбе па дрэве, ганчарстве.

Праграма ўрачыстасці была насычанай і цікавай. Усім вучням вельмі спадабалася.

Раздзелы сайта