Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.10.18

1 кастрычніка-Дзень сталых людзей

1 кастрычніка-Дзень сталых людзей. Міжнародны дзень праводзіцца на раўне з іншымі святамі і памятнымі падзеямі. Падобным жэстам мы прызнаем важнасць заслуг старэйшага пакалення перад краінай і значнасць іх цяжкай працы для нас, маладых і моцных.

Па традыцыі ў гэты дзень прайшла акцыя "Віншавальная паштоўка". Атрады міласэрнасці школы наведалі сваіх падшэфных адзінокіх пажылых бабуль і дзядуль, павіншавалі са святам, пагутарылі з імі, аказалі пасільную шэфскую дапамогу. Для людзей у гэтым узросце важна ўвага і клопат з боку акружаючых.

Дзень сталага чалавека-гэта напамін для маладога пакалення, што старасць мае патрэбу ў падтрымцы, любові, клопаце. Гэта акцэнт на тым, што нічога няма вечнага: маладосць з часам змяняецца сталасцю, а потым і старасцю. А іх каштоўны жыццёвы вопыт-істотны і важны ўклад у развіццё сучаснага грамадства.

Раздзелы сайта