Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.10.18

Каралева восені

Конкурс «Каралева восені» - традыцыйнае і вельмі папулярнае сярод навучэнцаў нашай школы восеньскае мерапрыемства. Яго з нецярпеннем чакаюць дзяўчынкі-ўдзельніцы, якім не трываецца прадэманстраваць свае таленты, веды і ўменні. Яго з нецярпеннем чакаюць гледачы, групы падтрымкі ўдзельніц, якім так хочацца ўбачыць пераможцамі сваіх аднакласніц. Але інтрыга заўсёды захоўваецца да самага фінальнага конкурсу. І ў гэтым годзе 3 ўдзельніцы, прайшоўшы праз шэраг конкурсных выпрабаванняў, сярод якіх былі «Візітная картка», «Інтэлектуальны», «Восеньскія вырабы», «Артыстычны», «Танцавальны», «Модная сукенка», прадэманстравалі журы свае лепшыя якасці, здольнасці і таленты.

Журы конкурсу было вельмі цяжка назваць пераможцу. Бо ўсе дзяўчаты былі выдатна падрыхтаваны: спявалі, стварылі сваімі рукамі фантастычныя сукенкі з прыроднага матэрыялу і цікавыя прычоскі, праявілі артыстычныя здольнасці. Але конкурс ёсць конкурс і ў гэтым годзе «Каралевай восені» сталаГладкая Мілана.

Віншуем нашых чароўных удзельніц!!!

Раздзелы сайта