Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.11.18

Экскурсія на "БЕЛАЗ"

У Год малой радзімы навучэнцы нашай школы працягваюць падарожнічаць па розных кутках Беларусі. На восеньскіх канікулах, 6 лістапада, дзеці 3-11 класаў наведалі ААТ "БЕЛАЗ" у горадзе Жодзіна.

Беларускі аўтамабільны завод (скарочана: БЕЛАЗ) —найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах прамысловасці.

Экскурсія на "БЕЛАЗ" складалася з дзвюх частак. У ходзе першай частцы хлопцы наведалі музей. Музейная экспазіцыя размешчана ў будынку заводакіраўніцтва. Больш за ўсё ўразілі рабят мадэлі выпускаемай прадпрыемствам тэхнікі. Таксама ўдзельнікі экскурсіі ўбачылі фатаграфіі, дакументы, узнагароды, кавалкі горных парод і мінералаў, якія былі здабытыя, дзякуючы працы тэхнікі «БЕЛАЗ». Пасля наведвання музея дзеці наведалі зборачны цэх, дзе сваімі вачыма ўбачылі працэс зборкі шматтонных грузавікоў. Але больш за ўсё ў рабят выклікалі цікавасць кар'ерныя самазвалы, здольныя перавозіць 450 т, размешчаныя на адкрытай выставачнай пляцоўцы. Дзеці змаглі забрацца на машыну памерам са шматпавярховы дом, сфатаграфавацца побач з колам грузавіка, якое ў некалькі разоў вышэй чалавечага росту. Адчуванні перапаўнялі, калі рабяты зверху назіралі за тым, што адбываецца ўнізе. Адчувалася моц і сіла гэтай машыны.

Экскурсія на "БЕЛАЗ" усім вельмі спадабалася. На памяць кожны навучэнец атрымаў памятны сувенір-паменшаную мадэль кар'ернага самазвала.

Раздзелы сайта