Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.12.18

Новы год – доўгачаканае і вясёлае свята!

Новы год – доўгачаканае і вясёлае свята! У пераднавагоднія дні ва ўсіх краінах нашай велізарнай зямлі праходзяць карнавалы, балі, канцэрты, ранішнікі. Новы год называюць чароўным святам. Дарослыя і асабліва дзеці загадваюць жаданні, пішуць лісты Дзядулі Марозу, чакаюць цуду. Ну і, вядома ж, рыхтуюць адзін аднаму падарункі!

У ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна склалася добрая штогадовая традыцыя - конкурс на лепшае ўпрыгожванне класа да Новага года. Старт конкурсу быў дадзены ў пачатку снежня, і праца закіпела. Дзеці разам з класнымі кіраўнікамі і загадчыкамі кабінетаў упрыгожвалі вокны выцінанкамі, складалі навагоднія нацюрморты і кампазіцыі, вешалі сняжынкі і гірлянды, а некаторыя нават ялінкі ў сваім класе прыбіралі.

Кожны клас імкнуўся перамагчы. Але пераможца адзін і яго вызначалі самі навучэнцы шляхам галасавання. Найбольшую колькасць галасоў набраў кабінет...., замацаваны за ... класаў. (Загадчык Кабінетам). Пераможцы былі ўзнагароджаны салодкім прызам.

А якое ж свята без навагодняга ранішніка! Вясёлае свята парадавала і дарослых, і дзяцей. Дзеці з задавальненнем сустрэліся з казачнымі героямі: Бабай-Ягой, Кікімарай, Лесуном, Вожыкам, Дзедам Марозам і Снягуркай. Конкурсы, карагоды ля ёлкі, гульні зрабілі свята цікавым і вясёлым. Дзеці парадавалі Дзеда Мароза, Снягурку, сваіх бацькоў песнямі, танцамі, вершамі і гульнямі. Дзядуля Мароз падарыў рабятам салодкія падарункі і пажадаў усім шчаслівага Новага года!

Раздзелы сайта