Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.12.18

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды»

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» – штогадовае сумеснае мерапрыемства Грамадскіх аб'яднанняў «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» і «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Каляды-час цудаў, час нашых смелых мараў, калі думкі накіроўваюцца ўверх і ўся радасць запальваецца яркімі фарбамі нашых душ. Калі прыходзіць час святаў, дзе ёсць вера ў нешта больш вышэйшае чым фізічнае жыццё, уся энергетыка вакол быццам ажывае.

У гэты час нашы сэрцы імкнуцца спазнаць цуд, паверыць у свет казкі і загадаць жаданні. У навагоднія святы хочацца заўсёды зрабіць прыемнае адзін аднаму, У гэты час як быццам для ўсіх забараняецца быць злымі і зануднымі. Атмасфера новага года дапамагае адчуць бліжэй у сэрцы, што цуды бываюць. Дзеці чакаюць цуду больш за ўсё! А дзеці, якія засталіся ў навагоднія святы без клопату і ласкі з боку бацькоў, чакаюць яго яшчэ больш.

Піянерская дружына імя П. Багрыма сумесна з першаснай арганізацыяй ГА "БРСМ" школы прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе дабрачыннай акцыі. Атрадамі міласэрнасці 5-11 класаў, рабятамі-акцябратамі 3-4 класаў на працягу снежня месяца былі сабраныя салодкія падарункі для дзяцей, якія знаходзяцца ў Дзяржаўным сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Баранавічы (дзіцячы прытулак).

27 снежня адбылася сустрэча з выхаванцамі цэнтра. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме «Сюрпрызы ля навагодняй ёлкі». На памяць аб сустрэчы кожны атрымаў салодкі падарунак і сімвал акцыі – рукавічку з эмблемамі ГА «БРПА», «БРСМ» і валанцёрскага руху ГА «БРСМ ""Добрае сэрца", якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. Зрабіць дзяцей хоць крышачку шчаслівей, вось якая задача ставілася перад намі. І нам гэта ўдалося. Як прыемна бачыць усмешкі, радасныя твары хлопцаў. Тварыць дабро так прыемна!

Раздзелы сайта