Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.02.19

Адкрыты дыялог з членамі з першым сакратаром РК ГА "БРСМ" Баранавіцкага раёна

7 лютага ў школе адбылася сустрэча з першым сакратаром РК ГА "БРСМ" Баранавіцкага раёна Карповіч Вольгай Віктараўнай. На сустрэчы прысутнічалі навучэнцы 9-11 класаў, члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» школы, а таксама рабяты, якія рыхтуюцца да ўступлення ў шэрагі ГА "БРСМ".

На мерапрыемстве прысутнічалі госці: Балейчук Ірына Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы, Ліцкевіч Леанід Леанідавіч, сакратар першаснай арганізацыі прыватных прадпрымальнікаў Баранавіцкага раёна, педагогі школы.

Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Вольга Віктараўна распавяла пра новаўвядзенні пры атрыманні маладзёжнага білета, пазнаёміла з напрамкамі працы РК ГА "БРСМ", адказала на пытанні, якія цікавяць навучэнцаў.

Ірына Мікалаеўна падзялілася ўспамінамі сваіх школьных і студэнцкіх гадоў. Расказала аб камсамольскім руху 80-ых гадоў. Моладзь зацікавілі жыццёвыя гісторыі яе працы на пасадзе сакратара школьнай камсамольскай арганізацыі, чым займалася разам з таварышамі- камсамольцамі ў студэнцкія гады, распавяла, як гэтая праца дапамагла ёй у далейшым, прадэманстравала фатаграфіі тых гадоў.

Леанід Леанідавіч расказаў аб сабе, сваёй дзейнасці, як члена ГА «БРСМ», акцыях і мерапрыемствах, у якіх актыўна ўдзельнічае сам і прыцягвае сваю сям'ю, сяброў. Прадэманстраваў свае дасягненні і ўзнагароды. Заклікаў, каб навучэнцы праяўлялі ініцыятыву, самі імкнуліся быць у цэнтры падзей, удзельнічалі ў рознага роду мерапрыемствах.

Адкрыты дыялог прайшоў цікава і на пазітыве.

Раздзелы сайта