Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.02.19

Дзень Святога Валянціна

Дзень Святога Валянціна або, як называе цяперашняя моладзь, Дзень усіх закаханых - гэта самае любімае свята ўсіх сардэц, якія выпрабоўваюць гэта пачуццё. Ён нясе ў сабе весялосць, пяшчоту, любоў, пацалункі. І кожны святкуе яго так, як дазваляе ўласная фантазія.

У дзень 14 лютага па традыцыі ўсе маладыя людзі, юнакі і дзяўчаты, могуць, не хаваючыся, прызнацца ў каханні, паслаўшы свайму любімаму ці каханай паштоўку, упрыгожаную пунсовымі сэрцамі ці які-небудзь падарунак у форме сэрца.

14 і 15 лютага да Дня Святога Валянціна ў першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прайшла Усебеларуская акцыя “За любімую Беларусь". У рамках акцыі навучэнцы школы 14 лютага наведалі Нацыянальны гісторыка - культурны музей-запаведнік «Нясвіж». Падчас экскурсіі рабяты пазнаёміліся з легендамі і таямніцамі замка, рамантычнымі гісторыямі кахання яго гаспадароў, а таксама ўсім жадаючым дарылі стылізаваныя сардэчкі з надпісам «За любімую Беларусь!"і віншавалі з Днём Закаханых.

Валанцёры ў школе зрабілі вялікае калектыўнае сэрца, на якім можна было пакінуць сваё пажаданне сябрам, аднакласнікам, настаўнікам, роднай Беларусі ў гэтае рамантычнае свята.

На працягу тыдня працавала "Пошта закаханых". Кожнаму юнаку ці дзяўчынцы было прыемна атрымаць валянцінку ад сяброў і таемных прыхільнікаў.

15 лютага прайшоў тэматычны вечар "Салодкая парачка", які завяршыўся святочнай дыскатэкай.

Раздзелы сайта