Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.19

акцыя "Вам, ветэраны!"

Напярэдадні свята Дня абаронцаў Айчыны ў школе традыцыйна прайшла акцыя "Вам, ветэраны!"У рамках акцыі 22 і 23 лютага прайшла аперацыя "Віншавальная паштоўка". Атрады міласэрнасці 5-11 класаў наведалі сваіх падшэфных: вязняў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў -інтэрнацыяналістаў, адзінокіх ветэранаў працы. навучэнцы павіншавалі іх з надыходзячым святам, пагутарылі аб тым страшным ваенным часе, падзякавалі за сённяшняе мірнае неба над галавой, аказалі пасільную шэфскую дапамогу.

22 лютага каля Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын прайшла Вахта Памяці. Піянеры дружыны імя П. Багрыма ўспомнілі аб сіле духу, маральнай велічы, гераізме і мужнасці салдат, якія змагаліся за мір і свабоду не шкадуючы сваіх жыццяў. Ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх, хто загінуў, выконваючы грамадзянскі абавязак, усклалі кветкі да помніка.

Раздзелы сайта