Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.03.19

"Падарожжа на экспрэсе "Жаночая Мара""

Дзень 8 сакавіка-гэта той асаблівы дзень, калі паўсюль адчуваецца прысутнасць вясновага цяпла і шчырай радасці. У гэты першы вясновы дзень прынята віншаваць прыгажунь дзяўчынак, дзяўчат, жанчын, дарыць ім кветкі.

          Напярэдадні свята валанцёры ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў да свята. Яны зрабілі арыгінальныя сувеніры для ўзнагароджання ўдзельнікаў святочнай конкурсна-гульнявой праграмы "Падарожжа на экспрэсе "Жаночая Мара"".

Таксама 7 сакавіка валанцёры арганізавалі і правялі ў школе "бяспройгрышную латарэю" для дзяўчынак 2-5 класаў. Ніхто з удзельніц не застаўся без падарунка. Усе выцягнулі шчаслівыя квіточкі. Хтосьці выйграў салодкі прыз, камусьці дасталіся канцтавары, жартоўныя сувеніры. Усе дзяўчынкі засталіся задаволеныя.

          Навучэнцы школы падрыхтавалі і падаравалі ўсяму жаночаму калектыву школы, дзяўчынкам 2-11 класаў свае віншаванні і шчырыя пажаданні з першым вясновым святам.

7 сакавіка адбылася конкурсна-гульнявая праграма "Падарожжа на экспрэсе "Жаночая Мара"". У ходзе праграмы разыгрываліся намінацыі: «Лепшы шэф-кухар», «Самая казачная», «Самая акуратная», «Цаніцельніца прыгажосці», «Самая хатняя», «Самая чуйная», «Самая абаяльная». Згодна з галасаваннем за пералічаныя званні змагаліся дзяўчынкі, дзяўчыны і педагогі школы на роўных умовах. Толькі прайшоўшы выпрабаванне, ім прысвойваўся тытул і ўручаўся незвычайны медаль. У перапынках паміж конкурсамі вучні спявалі, танцавалі, разыгрывалі вясёлыя сцэнкі. У зале панавала святочная атмасфера.

Конкурсна-гульнявая праграма стала выдатным падарункам усім дзяўчынка, дзяўчатам, жанчынам нашай школы, і з упэўненасцю можна сказаць, што госці і артысты вярталіся дадому ў гэты дзень у выдатным настроі.

Раздзелы сайта