Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.05.19

“Зорны паход”

Стала добрай традыцыяй штогод, напярэдадні Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзіць “Зорны паход” па памятных мясцінах раёна.


Яго мэта – выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў на прыкладзе подзвігу народа з дапамогай успамінаў ветэранаў, наведвання помнікаў, абеліскаў, месц масавага знішчэння мірнага насельніцтва і ваеннапалонных.

3 мая навучэнцы ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна разам з навучэнцамі другіх школ раёна сталі ўдзельнікамі “Зорнага паходу”. Адкрыццё паходу адбылося каля Помніка загінуўшым воінам у в. Новая Мыш, а закрыццё каля Помніка загінуўшым воінам у в. Застарынне.


Убачанае і пачутае не пакінула дзяцей абыякавымі. Рабяты ўскладалі кветкі да помнікаў і абеліскаў, брацкіх магіл, хвілінай маўчання шанавалі памяць загінуўшых.

Раздзелы сайта