Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.05.19

патрыятычная квэст-гульня «Па слядах Перамогі...»

Да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў, Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Цэнтральны Савет грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» запусціў патрыятычную квэст-гульню «Па слядах Перамогі...». Мэта дадзенай гульні-грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

У дружыне імя Паўла Багрыма ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна квэст – гульня «План Барбароса» прайшла для двух узроставых катэгорый: для акцябрат і піянераў.

Дзве каманды «Разведчыкі» і «Партызаны» акцябряцкай групы 4 класа прайшлі 5 кропак: «Люстраная», «Салдацкая», «Лагічная», «Прывальная», «Квіз акцябрацкі». На кожным прыпынку іх чакалі піянеры - інструктары. Яны прапаноўвалі акцябратам выканаць рознага роду заданні. Рабяты разгадвалі рэбусы, расшыфроўвалі шыфроўкі, адгадвалі загадкі, выконвалі заданні па малюнках. Пасля праходжання кожнай кропкі, капітан каманды атрымліваў па адным слове. У канцы маршруту акцябраты сабралі з заробленых слоў сказ: "Радзіма прыгажэй сонца, даражэй золата!».

Каманда піянераў "Дружныя рабяты” (6 клас) таксама прыняла ўдзел у дружынным этапе квэст-гульні "План Барбароса" для сваёй узроставай катэгорыі. Піянеры прайшлі 5 кропак: «Азбука Морзэ», «Піянеры - героі», «Квіз загадкі», «Квіз «План Барбароса»», «Збяры пазл». Піянеры расшыфроўвалі назвы гарадоў, супастаўлялі фота піянера-героя, яго імя і яго ўчынак, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні тэсту, збіралі пазл карціны.

Гульня акцябратам і піянерам вельмі спадабалася. Падчас выканання заданняў яны паглыбілі свае веды аб гісторыі Рэспублікі Беларусь, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Раздзелы сайта