Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.06.19

Летнія прышкольныя лагеры нашай школы

Лета – пара летніх канікул, 92 дні бесперапыннага адпачынку дзяцей. У апошнія гады самым даступным для бацькоў з'яўляецца адпачынак дзяцей у летніх прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем.

Адпачынак дзяцей ва ўмовах летняга прышкольнага лагера ўнікальны з пункту гледжання арганізацыі самастойнай жыццядзейнасці асобы ў вольны час. Менавіта тут, у прышкольным лагеры, дзіця запаўняе свой вольны час карыснымі справамі.

Штогод (чэрвень месяц) на базе ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна праводзіцца аздараўленчая змена ў лагеры дзённага знаходжання для навучэнцаў 6 – 10 гадоў – аздараўленчы лагер «Сонейка» (03.06.2019-22.06. 2019) - 25 чалавек, для навучэнцаў 11-13 гадоў –спартыўна- аздараўленчы лагер "Алімпіец" (03.06.2019 - 22.06. 2019)- 15 чалавек, для навучэнцаў 14-16 гадоў – лагер працы і адпачынку «Арляня " ( 03.06.2019 - 26.06. 2019 – - 10 чалавек.

У лагерах былі створаны ўмовы для актыўнай сацыялізацыі навучэнцаў, іх духоўнага ўзбагачэння, аднаўлення здароўя, фізічнай загартоўкі, яркіх уражанняў, самадзейнай творчасці, актыўнага пазнання новага.

Начальнікі лагераў разам з выхавацелямі імкнуліся зрабіць так, каб дзеці, якія, стаміліся падчас вучобы, зноў прыходзячы ў школьныя сцены, акуналіся ў новы, цікавы і захапляльны свет канікул. Арганізуючы змену ў лагеры, педагогі стараліся абнавіць мерапрыемствы, якія выклікалі ў хлопцаў найбольшую цікавасць на папярэдніх зменах, ўносілі ў гульні і забавы незвычайнасць, загадкавасць, непрадказальнасць. Знаходжанне ў лагерах рабятам вельмі спадабалася і яны хацелі б у наступным годзе тут зноў адпачываць.

Па выніках змены за ўдзел у мерапрыемствах усе хлопцы былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі і салодкімі прызамі.

Рабяты лагера працы і адпачынку былі задзейнічаны ў працах на школьным агародзе, дзе займаліся вырошчваннем гародніны да новага навучальнага года. Удзельнічалі ў работах па добраўпарадкаванню прышкольнай тэрыторыі, уборцы вуліц, помнікаў і памятных месцаў аграгарадка Крошын, у работах па падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года. Занятасць у працоўным лагеры садзейнічала прыцягненню моладзі да працы, фарміраванню пэўных працоўных навыкаў, дысцыплінавала. Дзеці адпачылі і зарабілі грошы, якія выдаткуюць на падрыхтоўку да новага навучальнага года, на адпачынак і забавы ў астатні час летніх канікул.

Раздзелы сайта