Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.09.19

2 верасня 2019

Вось і наступіў новы навучальны год. 2 верасня вучні прыйшлі ў сваю родную школу, з парога якой іх сустрэлі настаўнікі, за сценамі якой іх з нецярпеннем чакалі ўрокі. На ўрачыстай лінейцы дырэктар школы павіншавала ўсіх навучэнцаў, настаўнікаў і іх бацькоў з новым навучальным годам, а кіраўніцтва АТТ "Крошын”, прадстаўленае намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Святланай Васільеўнай Казіцкай, уручыла прэміі лепшым навучэнцам школы. На лінейцы таксама прысутнічалі госці: караўнік спраў Баранавіцкага райвыканкама Галіна Уладзіславаўна Ланкуць, старшыня Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Пятроўна Шчарбацэвіч, капітан міліцыі Ілля Мікалаевіч Станкевіч, члены ГА “Беларускі саюз жанчын” Інна Эдуардаўна Яцута, Марына Аляксееўна Катылева, начальнік паста ГРА НС аг. Крошын Сяргей Данілавіч Дудук, загадчык ДУА “Крошынскі яслі-сад” Наталля Аляксандраўна Шчарбацэвіч. Пасля лінейкі для ўсіх рабят прайшоў іх  першы ўрок "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".
Са святам, сябры!
Са святам, родная школа!

Раздзелы сайта