Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.09.19

13 верасня-Дзень Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

13 верасня-Дзень Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Піянеры дружыны імя Паўла Багрыма ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна традыцыйна ў гэты дзень сабраліся на ўрачыстай лінейцы - зборы «Салют, Піянерыя!».

Старшыня савета дружыны, піянеры-лідары павіншавалі сваіх таварышаў і ўсіх прысутных на лінейцы з гэтым выдатным піянерскім святам. Падчас лінейкі-збору піянеры ўспомнілі старонкі гісторыя піянерскага руху Беларусі, мэты і задачы ГА "БРПА", замацавалі веды аб піянерскіх сімвалах, законах, традыцыях, назвалі праграмы, па якіх працуе наша дружыны.

Піянерская дружына нашай школы-гэта свет, у якім рады кожнаму, гэта атмасфера творчасці і ўзаемнай любові. Мы-піянеры-заўсёды гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагчы слабым стаць моцнымі.

Мы вывучаем вялікую гісторыю Айчыны, малой радзімы і будзем імкнуцца праслаўляць яе добрымі справамі.

З Днём Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі!

Віншуем! Віншуем! Віншуем!


 

 

Раздзелы сайта