Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.09.19

Тыдзень мабільнасці, прымеркаваны да Дня без аўтамабіля

З 16 верасня ў ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна стартаваў Тыдзень мабільнасці, прымеркаваны да Дня без аўтамабіля, які ў нас у рэспубліцы пройдзе 22 верасня.

На працягу тыдня валанцёры атрада “Добрае сэрца” і рабяты з атрада юных інспектараў дарожнага руху “Святлафор” нашай школы правялі з навучэнцамі інфармацыйныя хвілінкі па прапагандзе пешай хады, нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце, а аўтааматарам раздавалі агітацыйныя лістоўкі, якія нагадвалі, што 22 верасня аўтамабіль лепш пакінуць дама.

Правядзі Дзень без аўтамабіля і захавай паветра чыстым!



Раздзелы сайта