Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.11.20

Таварысцкія сустрэчы па настольным тэнісе і валейболе

Падчас восеньскіх канікул у ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна адбыліся таварысцкія сустрэчы па настольным тэнісе і валейболе. Юныя спартсмены нашай школы спаборнічалі з рабятамі з ДУА «Сталовіцкая сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна і ДУА «НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад - сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна. Дадзеныя спаборніцтвы праводзіліся ў рамках падрыхтоўкі вучняў да раённых спаборніцтваў. Барацьба была ўпартай. Нягледзячы на вынікі, усім дзецям было цікава, весела. Яны актыўна правялі час, пагутарылі і пасябравалі.

Раздзелы сайта