Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.10.19

Міжнародны Дзень стаых людзей

1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень стаых людзей.

Традыцыйна ў гэты дзень піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма, члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ " і валанцёры атрада" Добрае сэрца" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна арганізавалі і правялі акцыю "Калейдаскоп добрых спраў". У рамках акцыі яны наведалі сваіх падшэфных: вязняў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражываючых сталых людзей, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў педагагічнай працы. Навучэнцы павіншавалі іх са святам, аказалі пасільную шэфскую дапамогу, хто ў ёй меў патрэбу, уручылі віншавальныя паштоўкі і салодкія падарункі.

Мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі старэйшага пакалення, і ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом. Вельмі важна не пакінуць іх сам-насам з праблемамі, здолець аказаць дапамогу, ды і проста падтрымаць добрым словам.




Раздзелы сайта