Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.10.19

Гасціная "На шляху ў акцябраты"

Традыцыйна ў кастрычніку месяцы напярэдадні ўрачыстага збору па прыёму ў акцябраты, другакласнікі ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна наведваюць гасціную "На шляху ў акцябраты", дзе сустракаюцца са сваімі старэйшымі таварышамі-піянерамі.

Чарговая сустрэча адбылася 16 кастрычніка. Другакласнікі пазнаёміліся са сваімі падшэфнымі-піянерамі дружыны імя П. Багрыма. Піянеры-важатыя атрада «Дружныя рабяты» расказалі навучэнцам аб Грамадскім аб'яднанні "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", аб сімвалах, правілах акцябрат, пазнаёмілі з дэвізам і традыцыямі. У ходзе мерапрыемства другакласнікі даведаліся, што акцябронак – гэта маленькі смелы першаадкрывальнік, ён гатовы ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат новага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах, што яго жыццё поўнае цікавых сустрэч, добрых спраў і адкрыццяў! У дзяцей загарэліся вочы, яны пачалі актыўную падрыхтоўку да ўступлення ў акцябраты.

На памяць аб сустрэчы піянеры падарылі кожнаму маленькую зорачку, якая пасля прыняцця ў акцябраты "ператварыцца" у акцябрацкі значок і будзе ззяць у кожнага на грудзях.


Раздзелы сайта