Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.10.19

“Адкрыты дыялог”

18 кастрычніка ў ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна адбыўся “Адкрыты дыялог” з першым сакратаром Баранавіцкага РК ГА “ БРСМ" Карповіч Вольгай Віктараўнай. Члены першаснай арганізацыі ГА "БРСМ” нашай школы пазнаёміліся з напрамкамі работы Баранавіцкага РК ГА "БРСМ", традыцыйнымі акцыямі і мерапрыемствамі, даведаліся пра дасягненні моладзі Баранавіцкага рэгіёна на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Хлопцы і дзяўчаты, якія дасягнулі 14 гадовага ўзросту, пазнаёміліся з правіламі і парадкам уступлення ў ГА «БРСМ», з білетам члена ГА «БРСМ» новага ўзору.

Сустрэча была пазнавальная. Кожны мог задаць пытанне і атрымаць адказ непасрэдна ад Вольгі Віктараўны. Такія сустрэчы пашыраюць кругагляд навучэнцаў, актывізуюць і падштурхоўваюць іх да больш актыўнага ўдзелу моладзі ў акцыях і мерапрыемствах, якія арганізуюцца ГА «БРСМ».

Раздзелы сайта