Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.10.19

Праца надае высакароднасць чалавеку …

Праца надае высакароднасць чалавеку …

У рамках Года малой радзімы на працягу кастрычніка месяца навучэнцы школы прымалі актыўны ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыі аграгарадка Крошын. Рабяты ўдзельнічалі ў працоўных дэсантах па ўборцы прышкольнай тэрыторыі ад апалай лістоты, падрыхтоўвалі кветкавыя клумбы да зімовага перыяду, прыбіралі школьны агарод ад пакінутага пасля нарыхтоўкі гародніны смецця, удзельнічалі ў працоўных аперацыях па ўборцы тэрыторыі каля Помніка загінуўшым воінам у аграгарадку Крошын, Памятнага каменя на месцы былой кузні П. Багрыма і прылеглых да іх вуліц аграгарадка. Прыемна кожнаму ўнесці свой асабісты ўклад у агульную справу, ўсведамляць, што і ты прыклаў руку да таго, каб твая малая радзіма была чыстай, прыгожай і добраўпарадкаванай.


 

Раздзелы сайта