Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.11.19

Восеньскія канікулы

 Такія доўгачаканыя восеньскія канікулы непрыкметна праляцелі.

Канікулы - час гульняў, забаў, волі ў выбары заняткаў, зняцця назапашанага за час вучобы напружання, папаўнення зрасходаваных сіл, аднаўлення здароўя. Гэта перыяд свабодных зносін дзяцей.

У час канікул рабятам быў прапанаваны план мерапрыемстваў, як з карысцю правесці канікулы. Кожны мог выбраць занятак, які яму бліжэй па духу. Працавалі гурткі. Хто хацеў нагнаць упушчанае і папоўніць прабелы ў ведах, наведвалі індывідуальныя заняткі і кансультацыі з настаўнікамі - прадметнікамі.

Канікулы - гэта час, калі можна выехаць з роднага аграгарадка і наведаць іншыя месцы Беларусі. Навучэнцы 2-4 класаў здзейснілі экскурсіі па малой радзіме - аграгарадку Крошын, навучэнцы 5-9 класаў наведалі горад Баранавічы, навучэнцы 10-11 класаў - падарожнічалі па горадзе Мінску. У ходзе экскурсій рабяты наведвалі музеі, выставачныя залы, заапарк.

Валанцёры атрада "Добрае сэрца" ПА ГА «БРСМ» нашай школы прынялі ўдзел у раённым семінары «Выбары даступныя ўсім!» па навучанні валанцёраў БРСМ аказанню дапамогі маламабільных людзям на выбарчых участках падчас выбараў. Валанцёры даведаліся, як правільна аказаць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Навучэнцы ДУА «Крошынскага сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна за 10 дзён адпачылі, набраліся сіл і энергіі на новую навучальную чвэрць.

Раздзелы сайта