Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.11.19

Міжнародны дзень адмовы ад курэння

Штогод у трэці чацвер лістапада ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Яго мэта-прыцягнуць увагу грамадства да праблемы тытунёвай залежнасці, прафілактыка курэння, інфармаванне грамадства аб згубным уздзеянні тытуню на здароўе. Урачы прапануюць курцам хоць бы на гэты дзень адмовіцца ад шкоднай звычкі.

Такі акцэнт на праблеме тытуню не выпадковы, бо залежнасць ад тытуню прызнаная адной з самых распаўсюджанай за ўсю гісторыю чалавецтва і стаіць нароўні ў адным шэрагу з алкагалізмам і наркаманіяй. Прывыканне арганізма да нікатыну адбываецца прыкладна з 2-3-га прыёму. І з кожнай новай дозай сіла залежнасці ўзрастае.

Пры гэтым, як адзначае статыстыка, большасць курцоў упершыню спрабуюць тытунёвую прадукцыю яшчэ ў падлеткавым узросце. Менавіта таму Міжнародны дзень адмовы ад курэння закліканы не толькі паўплываць на самасвядомасць тых, хто ўжо схільны да гэтай згубнай прыхільнасці, але і зберагчы маладое пакаленне ад жадання пачаць курыць, бо ўплыў нікатыну на арганізм з'яўляецца надзвычай разбуральным і ніколі не праходзіць бясследна.

Курэнне - адна з самых значных пагроз здароўю чалавека.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыя аховы здароўя- штогод тытунь прыводзіць амаль да 7 мільёнаў выпадкаў смерці, з якіх больш за 6 мільёнаў выпадкаў адбываецца сярод спажыўцоў і былых спажыўцоў тытуню, і больш 890000-сярод людзей, якія не кураць, але падвяргаюцца ўздзеянню другаснага тытунёвага дыму. Калі не будуць прынятыя тэрміновыя меры, колькасць штогадовых выпадкаў смерці да 2030 года можа перавысіць 8 мільёнаў.

Да гэтай даты ў школе прайшла акцыя "Моладзь супраць тытуню". У рамках акцыі валанцёры атрада «Добрае сэрца» і актывісты першаснай арганізацыі ГА» БРСМ" правялі інфармацыйныя хвілінкі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, раздалі інфармацыйныя буклеты. На класных і інфармацыйных гадзінах навучэнцы разам з педагогамі яшчэ раз прагаварылі аб шкодным уздзеянні курэння на арганізм чалавека, аб шкодзе здароўю ў цэлым, якое наносіць ужыванне тытуню, аб мерах прафілактыкі шкодных звычак.

Раздзелы сайта