Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.11.19

1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ў большасці краін свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ / СНІДу.

Сёння Сусветны дзень барацьбы са СНІДам захоўвае сваю актуальнасць, нагадваючы пра тое, што пытанне павышэння дасведчанасці аб ВІЧ-інфекцыі, выкаранення дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ, па-ранейшаму застаецца крытычна важным.

Паводле статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на планеце жыве больш за 37,9 мільёнаў чалавек. За апошнія 30 гадоў ад СНІДу памерла каля 32 мільёнаў чалавек.

У Рэспубліцы Беларусь за апошняе дзесяцігоддзе найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца ва ўзросце старэйшыя за 35 гадоў. Пераважае гетэрасексуальны шлях перадачы ВІЧ.

Па стане на 01.11.2019 года ў Рэспубліцы зарэгістравана:

  • больш за 27,5 тысяч выпадкаў ВІЧ-інфекцыі;
  • больш за 21,5 тысяч людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Дзяржаўныя, грамадскія і міжнародныя арганізацыі аб'ядналі свае намаганні для правядзення кампаніі, прысвечанай пытанням, звязаным з ВІЧ. Ва ўсіх рэгіёнах свету праводзяцца мерапрыемствы, якія звяртаюць агульную ўвагу на сённяшнюю сітуацыю і перспектыўныя напрамкі ў галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

 

Напярэдадні Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам 29 лістапада ў ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна валанцёры атрада “Добрае сэрца”, актывісты ПА ГА “БРСМ” і цімураўцы піянерскай дружыны імя П. Багрыма арганізавалі і правялі акцыю" Моладзь супраць ВІЧ\СНІД!». У рамках акцыі прайшлі мерапрыемствы:

* сацыяльная рэклама " СТОП-СНІД!»;

* праца інфакіёска " Праўда пра ВІЧ \ СНІД!»;

• выпуск і распаўсюджванне інфармацыйных лістовак, брашур ««Гэта павінен ведаць кожны!»;

* танцавальны флэшмоб " Мы за здаровы лад жыцця»;

* прагляд прэзентацый "Прафілактыка ВІЧ \ СНІД".

Таксама навучэнцы школы прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў “Пагроза-СНІД”.

Навучэнцы яшчэ раз успомнілі і замацавалі, што менавіта ад іх паводзін залежыць ІХ ЗДАРОЎЕ і ІХ ЖЫЦЦЁ!

Раздзелы сайта