Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.12.20

1 снежня па ўсёй Беларусі адзначаецца Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ \ СНІД.

1 снежня па ўсёй Беларусі адзначаецца Сусветны дзень прафілактыкі ВІЧ \ СНІД.

Традыцыйна ў гэты дзень валанцёры атрада "Рабі дабро!" першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна арганізавалі і правялі акцыю "Моладзь супраць ВІЧ \ СНІД".

У рамках акцыі быў аформлены інфармацыйны кіёск "Спынім ВІЧ\СНІД", дзе валанцёры размясцілі інфармацыю аб захворванні, шляхах перадачы ВІЧ - інфекцыі і мерах яго прафілактыкі.

Акцябраты, піянеры і моладзь ПА ГА "БРСМ" школы таксама сталі ўдзельнікамі сацыяльнай рэкламы "СТОП-СНІД!". Валанцёры атрада "Рабі Дабро!" прымацавалі навучэнцам чырвоныя стужкі - афіцыйны сімвал барацьбы са СНІДам. Прайшоў конкурс плакатаў "Моладзь супраць Сніду". Таксама ўдзельнікі "Інфармацыйнага сектара" арганізавалі выпуск і распаўсюджванне інфармацыйных бюлетэняў "Гэта павінен ведаць кожны!".

Лекі супраць СНІДу навукоўцы пакуль яшчэ не вынайшлі. Хвароба не вылечная. Адзіны спосаб абараніць сябе-валодаць інфармацыяй пра захворванне і выконваць правілы бяспечных паводзін!

Шануеце і любіце жыццё! Мы, моладзь, супраць ВІЧ \ СНІД! Мы за здаровы лад жыцця!

Раздзелы сайта