Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.12.20

Шосты школьны дзень

5 снежня школа чакала дзяцей на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Навучэнцам 1- 5 класаў было прапанавана прыняць удзел у конкурснай праграме «Школа — тэрыторыя здароўя». Падчас конкурснай праграмы дзеці аформілі рэжым дня, які падыходзіць іх узросту, успомнілі асновы правільнага харчавання, а таксама негатыўны ўплыў шкодных звычак на арганізм чалавека. Навучэнцы 6-11 класаў прынялі ўдзел у турніры «Здароўе+». У спаборніцтве прымалі ўдзел 2 каманды: «Вітамінкі» і «Здаравячкі». Падчас турніру абедзве каманды знаходзілі адказы на загадкі і рэбусы пра правільнае харчаванне, адказвалі на пытанні пра спорт і здаровы лад жыцця, а таксама адгадвалі, што знаходзіцца ў чорнай скрыні. Спаборніцтва праходзіла напружана, нягледзячы на тое, што перамогу здабыла каманда «Вітамінкі», усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і новыя веды.

Раздзелы сайта