Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.12.20

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды»

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» – штогадовае сумеснае мерапрыемства ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Каляды - час цудаў. Цуды чакаюць усе і заўсёды. Тварыць дабро трэба рукамі дзяцей і для дзяцей: зрабіць іншых радасней і шчаслівей можна толькі цяплом уласных рук і сэрцаў.

Піянерская дружына імя П. Багрыма сумесна з першаснай арганізацыяй ГА «БРСМ» ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна, валанцёры атрада «Рабі дабро!» школы прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Атрадамі міласэрнасці 2-11 класаў, валанцёрамі школы на працягу снежня месяца былі сабраныя навагоднія падарункі.

Напярэдадні навагодніх святаў і Каляд сабраныя падарункі былі ўручаны 3 навучэнцам школы, якія навучаюцца дома, частка падарункаў перададзена ў Баранавіцкі РК ГА «БРСМ» для віншавання рабят раёна, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, для выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Напярэдадні Новага года адбылася сустрэча валанцёраў атрада «Твары дабро» з выхаванцамі Дзяржаўнага сацыяльна - педагагічнага цэнтра горада Баранавічы (Дзіцячы прытулак). На памяць аб сустрэчы дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі падарунакі  і сімвал акцыі – рукавічкі з эмблемамі ГА «БРПА», ГА«БРСМ» і валанцёрскага руху ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца», якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.

Зрабіць дзяцей хоць крышачку шчаслівей, вось якая задача ставілася перад намі. І нам гэта ўдалося. Як прыемна бачыць усмешкі, радасныя твары рабят. Тварыць дабро так прыемна!

Раздзелы сайта