Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.01.21

22 студзеня адбыўся ХVI Пленум Баранавіцкага раённага камітэта ГА "БРСМ"

22 студзеня адбыўся ХVI Пленум Баранавіцкага раённага камітэта ГА "БРСМ". У працы пленума прымалі ўдзел кіраўніцтва раёна, сакратары першасных арганізацый устаноў адукацыі, педагогі-арганізатары, сакратары прадпрыемстваў Баранавіцкага раёна.

З дакладам аб выніках працы выступіла першы сакратар Баранавіцкага РК ГА "БРСМ" Карповіч Вольга Віктараўна. Яна падвяла вынікі працы першасных арганізацый за 2020 год, расказала аб мэтанакіраванай працы па фарміраванні ў моладзі грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў, палітычнай культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, па захаванні і прымнажэнні традыцый беларускага народа. Карповіч В. В. абагульніла працу першасных арганізацый.

Па завяршэнні пленума актывісты, якія найбольш ярка праявілі сябе ў грамадскай дзейнасці, былі ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі і памятнымі падарункамі.

Першасная арганізацыя ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна была ўзнагароджана граматай Баранавіцкага РК ГА "БРСМ" за актыўны ўдзел у праектах і праграмах ГА "БРСМ". Таксама валанцёрам атрада «Рабі дабро!" школы і атрадам міласэрнасці была выказана падзяка за актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды".

Раздзелы сайта