Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.01.21

ІІ этап абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер"

З 26 студзеня па 28 студзеня на лыжаролернай трасе ў пасёлку Мір праходзіў ІІ этап абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Паплаўскі Дзяніс, навучэнец 10 класа, і Цуп Вераніка, навучэнка 6 класа, ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна ўвайшлі ў склад зборнай каманды Баранавіцкага раёна і змагаліся за перамогу ў сваіх узроставых катэгорыях. Барацьба была складанай і ўпартай. Складаныя ўмовы надвор'я ўскладнялі праходжанне трасы, але дзеці годна справіліся з цяжкасцямі. Зборная каманда Баранавіцкага раёна заняла і месца. Цуп Вераніка прайшла ў ІІІ этап рэспубліканскіх спаборніцтваў. Віншуем! Так трымаць!

Раздзелы сайта