Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.02.21

Шосты школьны дзень

Мерапрыемствы шостага школьнага дня былі прысвечаны нашай Радзіме. Для навучэнцаў 1-5 класаў прайшло завочнае падарожжа «Як не любіць мне гэтую зямлю», падчас якога рабяты «прагуляліся» па тэрыторыі нашай Рэспублікі і зрабілі прыпынакі ў важных гісторыка-культурных месцах. Наша краіна славіцца сваімі ўрадлівымі глебамі, дзякуючы якім, на нашых сталах заўсёды смачная і здаровая ежа. Сакрэты ўрадлівасці дзеці шукалі назіраючы за хімічнымі доследамі і зрабілі выснову пра патрэбу абараняць і захоўваць нашу зямлю. Навучэнцы 6-11 класаў былі наведнікамі літаратурнай гасцінай «Ганаруся табой, Беларусь», пад час якой прыгадали вядомыя творы беларускіх аўтараў, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў беларускай паэзіі і экскурсіі па творах беларускіх аўтараў у школьнай бібліятэцы.

Раздзелы сайта