Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.02.20

Вечар сустрэч выпускнікоў

Прыйшоў, нарэшце, гэты дзень,
Які здаваўся вам далёкім.
На вусны сум паклаў свой цень,
У вачах — імкненне да палёту.
Усяго было за школьныя гады:
Сябры, і горыч, і каханне...
Вы ў думках прыйдзеце сюды,
К свайму дзяцінству на спатканне.

 Традыцыйна ў першую суботу лютага ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна гасцінна расчыніла дзверы для гасцей на Вечар сустрэчы выпускнікоў. 

1 лютага выдатным лютаўскім увечарам  у школе памкнуліся сябры – выпускнікі, педагогі. Вяртаючыся ў школу – усе вяртаюцца ў дзяцінства. Гэта магчымасць убачыць сябе юнымі, смешнымі, чуллівымі. Выпускнікі розных гадоў знайшлі час у гэты дзень, каб сустрэцца і наведаць сваіх шаноўных педагогаў, нагрэцца цёплымі ўспамінамі са школьнага жыцця, зарадзіцца незабыўнымі эмоцыямі. 

Навучэнцы і педагогі школы падрыхтавалі займальную праграму. Падчас святочнай праграмы дырэктар школы, выпускнікі юбілейных выпускаў, педагогі - ветэраны педагагічнай працы, ганаровыя госці запальвалі свечкі: «Веры», «Мудрасці», «Надзеі», «Дабрыні», «Ведаў», «Сяброўства», «Юнацкасці». Агонь свечаў абудзіў успаміны, нагрэў цяплом школьны дом, асвяціў ўсіх прысутных. 

Вечар сустрэчы даставіў усім велізарнае задавальненне. Удзельнікі мерапрыемства падзякавалі педагогаў і навучэнцаў за добрую арганізацыю традыцыйнага свята, пакінулі школе свае добрыя пажаданні і памятныя падарункі.

Раздзелы сайта