Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.02.21

8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста.

8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. У календары Рэспублікі Беларусь гэта асаблівая дата. Гэта дзень, прысвечаны памяці юных герояў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з фашызмам. Традыцыйна ў піянерскай дружыне імя Паўлюка Багрыма ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прайшоў піянерскі збор "Юныя піянеры-героі”. Піянеры 5-8 класаў сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія разам з дарослымі ўсталі на абарону сваёй Радзімы і змагаліся супраць фашысцкіх захопнікаў.

Хвілінай маўчання ўшанавалі тых, хто не вярнуўся, хто застаўся на палях бітваў, хто памёр ад холаду і голаду, хто памёр ад атрыманых ран.

Свята шануем памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за наша мірнае жыццё.

 

Раздзелы сайта