Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.02.20

Экскурсія на кандытарскую фабрыку “Камунарка”

30 студзеня навучэнцы нашай школы адправіліся ў цікавае вандраванне, якое прывяло іх да месца, дзе збываюцца мрыі кожнага дзіцяці, а таксама і дарослага — кандытарскую фабрыку “Камунарка”. Рабяты апынуліся ў царстве шакалада, ім пашчаслівілася назіраць за працэсам вырабкі шакаладных канфет з разнастайнымі начыннямі, самых розных відаў шакаладных канфет і плітак. Што немалаважна, на кожным працэсе вырабкі рабятам дазвалялася паспрабаваць асобны від прадукцыі. Таксама навучэнцы даведаліся пра гісторыю станаўлення фабрыкі, тэхналогіі вырабу і спосабы рэалізацыі вырабаў. Вядома, што шакалад павышае настрой, таму пакінулі экскурсію рабяты ў добрым настроі, даведаліся шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі.

 

Раздзелы сайта