Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.21

15 лютага ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

15 лютага ў Беларусі штогод адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У 2021 годзе спаўняецца 32 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. 15 лютага ў ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна прайшлі ўрокі памяці, у ходзе якіх навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Афганскай вайны, помнікаў і абеліскаў – сімваламі памяці пра тую вайну, прыгадалі суайчыннікаў, якія праявілі мужнасць і гераізм падчас вайны ў Афганістане.

Актыў ПА ГА « БРСМ» арганізавалі і правялі для навучэнцаў старэйшых класаў урок мужнасці "Афганская вайна", падчас якога ўспомнілі ўдзельнікаў вайны ў Афганістане, салдат, адзначаных званнем Герой Савецкага Саюза. Таксама навучэнцы сталі ўдзельнікамі віртуальнай экскурсіі па памятных месцах Рэспублікі Беларусь, прысвечаных удзельнікам Афганскай вайны. Падчас прагляду відэафільма, які змяшчаў ўспаміны ўраджэнцаў Беларусі, удзельнікаў той вайны, рабяты пераканаліся, што гэта была жудасная вайна, якая забрала тысячы жыццяў, змаглі адчуць, які цяжкі шлях прайшлі савецкія салдаты.

Валанцёрамі атрада «Рабі дабро!» ПА ГА «БРСМ» быў аформлены інфармацыйны стэнд пра Дзень памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў, аб воінах – афганцах Баранавіцкага раёна.

Таксама ў гэты дзень піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Сяргеевічам Слівай, старшынёй раённага Савета ветэранаў Іванам Іванавічам Лычкоўскім, выконваючай абавязкі старшыні Крошынскага выканаўчага камітэта Артуганавай Наталляй Іванаўнай, кіраўніцтвам ААТ "Крошын", прадстаўнікамі раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" прынялі ўдзел у мітынгу памяці на магіле ўраджэнца вёскі Юшкавічы Баранавіцкага раёна Несцера Яўгена Віктаравіча, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане. Воін-афганец у 1982 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. У ходзе баявых дзеянняў быў цяжка паранены і 8 лістапада 1984 года памёр. Пахаваны ў Юшкавічах. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

І колькі б не прайшло гадоў, мы памятаем і шануем гераізм нашых суайчыннікаў.


Раздзелы сайта