Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.21

Дзень Святога Валянціна

Дзень Святога Валянціна або 14 лютага карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў свеце. У гэты дзень закаханыя пары дораць адзін аднаму падарункі, ладзяць рамантычныя вячэры і нават арганізуюць вяселля. Акрамя таго, гэта выдатны варыянт для таго, каб прызнацца ў каханні з дапамогай валянцінак.

Традыцыйна да гэтага свята валанцёры атрада “Твары Дабро!" ДУА “Крошынская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна арганізавалі працу пошты “Валянцінка ў падарунак". Усе жадаючыя маглі адправіць сваім сябрам валянцінкі зробленыя сваімі рукамі і не толькі, якія "паштальёны" дастаўлялі адрасатам.

Напярэдадні свята, 13 студзеня, у Крошынскім сельскім Доме культуры прайшло раённае мерапрыемства "Ад сэрца да сэрца", з любоўю да малой радзімы, прысвечанае Дню Святога Валянціна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 8 школ раёна. ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прадстаўляла пара Гладкая Мілана і Паплаўскі Дзяніс, навучэнцы 10 класа, актывісты ПА ГА "БРСМ" школы. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі 10 выпрабаванняў у барацьбе за перамогу. Самымі яркімі і запамінальнымі былі конкурсы "Танец з паветраным шарыкам"," Даведайся, што змянілася","Прызнанне". Па выніках мерапрыемства Мілана і Дзяніс былі ўзнагароджаны Граматай Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта ў намінацыі "Самая чароўная пара". Віншуем!

 

Раздзелы сайта