Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.02.21

Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер»

14 лютага ў "Раўбічах" адбыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які сабраў у галоўным біятлонным цэнтры краіны 196 лепшых хлапчукоў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў краіны.

Цуп Вераніка, вучаніца 6 класа ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна ўвайшла ў склад каманды Брэсцкай вобласці і спаборнічала ва ўзроставай катэгорыі 11 – 12 гадоў. На працягу двух спаборніцкіх дзён юныя спартсмены змагаліся за ўзнагароды ў спрынтах і змешаных эстафетах. Вераніка заняла 6 месца ў сваёй узроставай катэгорыі.

Ніхто з удзельнікаў не застаўся без падарункаў. Акрамя грамат і кубкаў кожны ўдзельнік вырашальнага этапу атрымаў ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба два камплекты формы для заняткаў спортам.

Віншуем Вераніку! Так трымаць! Чакаем новых перамог!

Раздзелы сайта