Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.02.21

Спаборніцтвы па лыжных гонках сярод навучэнцаў школ Баранавіцкага раёна ў рамках ХХ круглагадовай спартакіяды навучэнскай моладзі

16 лютага на лыжаролернай трасе аграгарадка Мір адбыліся спаборніцтвы па лыжных гонках сярод навучэнцаў школ Баранавіцкага раёна ў рамках ХХ круглагадовай спартакіяды навучэнскай моладзі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з 15 школ раёна. Каля 70 спартсменаў пераадольвалі дыстанцыі 1,2 км і 3 км.

У склад каманды ад нашай школы ўвайшлі: Бурак Ксенія (11 клас), Паплаўскі Дзяніс (10 клас), Малейка Аляксей (10 клас), Кавалевіч Дар'я (8 клас), Жук Цімафей (7 клас), Цуп Вераніка (6 клас). Барацьба была напружанай.

У асабістым заліку Цуп Вераніка заняла 3 месца і была ўзнагароджана Граматай Аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама. Віншуем!

Раздзелы сайта