Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.05.21

9 мая

9 мая акцябраты і піянеры дружыны імя Паўлюка Багрыма, моладзь першаснай арганізацыі ГА "БРСМ", педагогі і работнікі ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі і Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Беларусь Памятае" і патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі". Піянеры неслі Вахту памяці ля Помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны у аграгарадку Крошын.

У завяршэнні мітынгу ўсе ўдзельнікі ўсклалі вянкі і кветкі да помніка, ушанавалі хвілінай маўчання памяць аб ветэранах і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія падарылі нам Перамогу і магчымасць жыць пад мірным небам.

Мы памятаем! Беларусь памятае! З Днём Перамогі!


Раздзелы сайта