Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.10.20

Шосты школьны дзень

Здароўе - гэта багацце, гэта самая вялікая каштоўнасць, якая дадзена чалавеку. Пра здароўе трэба думаць не тады, калі яно страчана, а ўсё жыццё, пачынаючы з маленства. Для таго, каб быць здаровым, трэба ведаць і выконваць некаторыя правілы.

Па традыцыі кожную 2-ю суботу месяца ў школе праходзіць Дзень здароўя. Гэтая субота не стала выключэннем.

10 кастрычніка для вучняў пачатковай школы была арганізавана "Вясёлая спартландыя". Дзве каманды спаборнічалі ў спрытнасці, шпаркасці, гібкасці. Разнастайныя эстафеты чакалі ўдзельнікаў спаборніцтва. Каманды з азартам выконвалі  заданні. Кожная з іх імкнулася перамагчы, ніхто не жадаў быць пераможаным. Спартыўныя эстафеты зарадзілі дзяцей бадзёрасцю і добрым настроем. Сярод удзельнікаў панавала атмасфера радасці і весялосці.

Навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтве па валейболе.

Пасля спартыўных спаборніцтваў навучэнцы 2-7 класаў прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Краіна здароўя", а навучэнцы 8-11 класаў пагулялі ў гульню поле цудаў «Звычкі і здароўе». Падчас гэтых мерапрыемстваў  рабяты паўтарылі меры прафілактыкі каронавірусу COVID-19 . Таксама навучэнцы паўтарылі правілы асабістай гігіены, актуалізавалі веды аб састаўляючых здароўя, здаровага ладу жыцця і спосабах захавання свайго асабістага здароўя і здароўя людзей, якія знаходзяцца побач.

 

Раздзелы сайта