Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.06.21

Стартавала штогадовая Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Дзень абароны дзяцей з БРСМ", прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей

Стартавала штогадовая Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Дзень абароны дзяцей з БРСМ", прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей. Валанцёры атрада «Рабі Дабро!"першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна ў рамках акцыі сабралі падарункі, якія ўключалі ў сябе канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, салодкія сувеніры. Сабраныя падарункі былі ўручаны дзецям з прыёмных сем'яў, якія навучаюцца ў нашай школе, і выхаванцам Дзіцячага дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Крошын.

Дзеці - гэта адзін з самых неабароненых слаёў насельніцтва, які патрабуе ўвагі і падтрымкі. Не будзьце ў баку! Дапамагаць важна і трэба!

Раздзелы сайта