Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.04.21

Прышкольны лагер "Сонейка"

Штогод у канікулярны перыяд у ДУА «Крошынскага сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна ў рамках аздараўленчай кампаніі арганізуецца работа прышкольнага лагера «Сонейка».

З 29 сакавіка па 3 красавіка падчас змены "Вясёлкавы калейдаскоп" 20 навучэнцаў школы прайшлі аздараўленне на базе прышкольнага лагера.

Кожны дзень лагернай змены быў тэматычны і меў сваю каляровую афарбоўку: Дзень «Прывітанне, лагер!"- чырвоны, Дзень бяспекі-аранжавы, Дзень казак-жоўты, Дзень смеху і гульні-зялёны, дзень "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся" - блакітны, Дзень прыроды-сіні, развітанне з лагерам-фіялетавы. Па выніках змены, актыўна ўдзельнічаючы і выконваючы рэжымныя моманты, рабяты ўсім атрадам "Пчаліны вулей"  сабралі з каляровых фрагментаў вясёлку-сімвал поспеху, радасці, дружбы, адзінства. А гэта магчыма было толькі разам, супольна, дапамагаючы адзін аднаму, падтрымліваючы. 

Адпачынак дзяцей у прышкольным аздараўленчым лагеры павінен быць у першую чаргу бяспечным. У прышкольным лагеры "Сонейка" распрацаваны і рэалізаваўся план арганізацыйных і санітарна супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні ўнясення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 і вірусных інфекцый.

А яшчэ адпачынак у лагеры павінен быць актыўным і цікавым. Праграма работы лагера ўключала мерапрыемствы розных форм і распрацавана з улікам узроставых асаблівасцяў дзяцей. Дзеці ўдзельнічаліў гульнях, конкурсах, квэстах, творчых майстэрнях і лабараторыях, танцавальных размінках, дынамічных паўзах, прагулках, спартыўных спаборніцтвах па настольным тэнісе, шашках і шахматах, таварысцкіх сустрэчах па футболе і валейболе і многім іншым.

Са старшакласнікамі ў гэтую змену былі арганізаваны навучальныя заняткі па прадметах натуральнага цыклу. Педагогі-прадметнікі займаюцца з навучэнцамі па прадметах як індывідуальна, так і ў групах. 

Адпачынак у прышкольным аздараўленчым лагеры-гэта ўнікальная магчымасць дзецям правесці вакацыі  цікава, пазнавальна, весела, актыўна, даведацца нешта новае, знайсці новых сяброў, больш рухацца і на нейкі час забыцца пра мабільныя тэлефоны, камп’ютары і іншыя гаджэтах.

Раздзелы сайта