Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.05.21

Раённы этап інтэлектуальнага квіза, прысвечанага Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

30 красавіка каманда «Інтэлект MIND» ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна ў складзе: капітан каманды - Жаронкін Мікалай (11 клас), Гладкая Мілана (10 кл.), Драгун Ірына (10 кл.), Зарубайка Яна (9 кл.), Янушкевіч Ягор (8 кл.),  прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальнага квіза, прысвечанага Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. 

Гульня праходзіла на базе 120 ракетна-зенітнай брыгады г.Баранавічы. Перад гульнёй рабяты здзейснілі экскурсію па вайсковай часці, пазнаёміліся з яе размяшчэннем, ваеннай тэхнікай, умовамі пражывання ваеннаслужачых, прагледзелі відэафільм аб гісторыі ўзнікнення брыгады і яе дасягненнях.

 Пасля экскурсіі 6 каманд з устаноў адукацыі Баранавіцкага раёна адказвалі на пытанні квіза. 

Каманда нашай школы заняла ганаровае ІІ месца і ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені і памятнымі сувенірамі. Віншуем! Малайцы! Так трымаць!

Раздзелы сайта