Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.04.21

Фестываль педагагічнага майстэрства

На сучасным этапе галоўнай задачай агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца выхаванне асобы навучэнца праз стварэнне такога адукацыйнага асяроддзя, у якім найбольш поўна раскрываліся б творчыя магчымасці навучэнцаў, рэалізоўваўся іх патэнцыял. Для гэтага кожны настаўнік павінен актыўна ўцягваць навучэнцаў у адукацыйны працэс, фарміраваць вучэбна-пазнавальныя кампетэнцыі праз фарміраванне ўмення вучыцца і самастойна мысліць. З 4 красавіка па 30 красавіка педагогі школы ўдзельнічалі ў школьным фестывалі педагагічнага майстэрства па тэме “ Стварэнне вучэбных сітуацый поспеху праз прымяненне прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання”. Задачы, якія ставілі перад сабой педагогі,садзейнічалі арганізацыі навучання, уключаючага кожнага вучня ў адукацыйны працэс і актыўную вучэбную дзейнасць на занятку праз фарміраванне вопыту самастойнай дзейнасці і асабовай адказнасці за працэс свайго навучання. Педагогі дзяліліся вопытам з калегамі. Трэба было паказаць аптымальнае спалучэнне метадаў і прыёмаў працы, якія далі б магчымасць адным вучням –“зорачкам” – рухацца далей, самаўдасканальвацца і выходзіць на больш высокі творчы ўзровень, а іншым дапамагала б ў стабілізацыі вучэбнага працэсу.

Вялікі дзякуй за цікавыя ўрокі!

Раздзелы сайта