Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.09.21

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці

У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які праходзіць з 16 па 22 верасня, валанцёры атрада "Рабі дабро!" і навучэнцы каманды юных інспектараў дарожнага руху "Святлафор" ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага арганізавалі і правялі акцыю "Ведай і выконвай". Рабяты асвятлілі пытанні ўплыву аўтатранспарту на жыццядзейнасць людзей і паветра гарадоў і вёсак, нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.

Аўтаўладальнікам валанцёры раздавалі інфармацыйныя буклеты "22 верасня - Дзень без аўтамабіля" і рэкамендавалі хоця бы на адзін дзень адмовіцца ад перамяшчэнняў на асабістым аўто, а выбраць грамадскі транспарт, ровар, або свае ногі…

Толькі разам мы можам ўнесці свой уклад у стварэнне чыстага экалагічнага асяроддзя.

Раздзелы сайта