Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.09.21

Дзень без аўтамабіля

22 верасня - Дзень без аўтамабіля. Ён завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць людзей да выкарыстання альтэрнатыўнага аўтамабілю транспарту.

Навучэнцы 2-3 класаў нашай школы, якія наведваюць групу падоўжанага дня, у гэты дзень прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Экалагічны транспарт будучыні". Дзеці пафантазіравалі і намалявалі транспартныя сродкі будучыні, якія могуць рухацца не толькі па зямлі, але і па паветры і запраўляцца яны будуць у кагосьці ад электрычнасці, у кагосьці сіропам, у кагосьці нават вадой. Вось якія малюнкі атрымаліся. Складана было вызначыць пераможцу. Усе стараліся, і кожны атрымаў салодкі прыз.

Раздзелы сайта