Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.05.22

16 мая ў школе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню сям'і.

Сям'я-самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Сям'я-гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. З сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна.

16 мая ў школе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню сям'і. Рабяты даведаліся аб гісторыі свята, пагаварылі аб тым, што - Дзень сям'і дазваляе нам лішні раз задумацца пра важнасць сям'і ў нашым жыцці і праявіць увагу да блізкіх людзей. Разам пастараліся адказаць на пытанне: навошта сям'я патрэбна кожнаму чалавеку? Прыйшлі да высновы, што вельмі важна, каб сям'я была трывалай. У сям'і дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату. Праз сям'ю ад аднаго пакалення да іншага перадаюцца мудрасць і веды.

Дадзены ўрок накіраваны на выхаванне каштоўнаснага стаўлення да сям'і, гонару за сваю сям'ю, фарміраванне пазітыўнага вопыту сямейных адносін.

 

Раздзелы сайта