Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.10.21

Шосты школьны дзень

У суботу ў ДУА «Крошынская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна былі арганізаваны і праведзены мерапрыемствы на прававую тэматыку «Правапарушэнні і адказнасць». У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй развіцця і фарміравання правоў чалавека, з першымі заканадаўчымі актамі па абароне правоў чалавека, а таксама з правамі і законнымі інтарэсамі маленькіх грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Законе Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці" і іншых дакументах. Таксама было праведзена мерапрыемства аб дасягненнях сучаснай навукі "Навуковыя дасягненні: учора, сёння, заўтра" з мэтай папулярызацыі сучасных навукова-тэхнічных дасягненняў Беларусі.

Мерапрыемствы выклікалі жывую цікавасць, што сведчыць аб высокай значнасці і неабходнасці папулярызацыі прававых і навуковых ведаў сярод моладзі.

Таксама рабяты пагулялі ў піянербол - зарадзіліся добрым настроем на ўвесь дзень.

 

Раздзелы сайта