Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.10.21

Урачысты збор "Свята акцябрацкай зорачкі"

27 кастрычніка ў піянерскай дружыне імя Паўлюка Багрыма ДУА "Крошынская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна традыцыйна адбыўся ўрачысты збор "Свята акцябрацкай зорачкі" па прыёме навучэнцаў другога класа ў "акцябраты".

Піянеры-лідары атрада 6 класа разам з педагогам-арганізатарам правялі для другакласнікаў гульню-падарожжа "Па старонках дзённіка акцябрат". На кожнай старонцы хлопчыкаў і дзяўчынак чакала нейкае выпрабаванне. Рабяты пераадольвалі перашкоды, выконвалі заданні, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны «Мая Радзіма», дэманстравалі сваю спартыўную падрыхтоўку, паказвалі веды правілаў этыкету.

Пасля паспяховага пераадолення ўсіх перашкод, ва ўрачыстай абстаноўцы, навучэнцы 2 класа прамовілі абяцанне і былі прыняты ў «акцябраты». На грудзях у кожнага акцябронка заззяла акцябрацкая зорачка – сімвал арганізацыі. Піянеры-лідары ўручылі другакласнікам памяткі з правіламі акцябрат, якія яны павінны будуць не толькі ведаць, але і выконваць.

Віншуем другакласнікаў са значнай у іх жыцці падзеяй! Горда насіце званне «акцябронак»!

Раздзелы сайта