Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.04.24

Суботнік

Красавік - традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнікі - добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. Адным з такіх прыярытэтаў з'яўляецца вясновае ператварэнне. Увесну любы населены пункт павінен быць чыстым і ўтульным. Для нашай школы суботнік - неад'емная частка агульнашкольнага жыцця. 20 красавіка ў школе прайшоў вясновы суботнік, у якім прынялі ўдзел вучні 6-11 класаў, уключаючы класных кіраўнікоў, настаўнікаў і ўсяго персаналу школы. Уся тэрыторыя была падзелена на ўчасткі, якія былі размеркаваны паміж класамі. Усе разам дружна наводзілі парадак не толькі вакол сваёй школы, але і на тэрыторыі аграгарадка: збіралі смецце, старыя галіны дрэў, зграбалі леташнюю лістоту і траву, прыводзілі ў парадак кветкавыя клумбы, прыбіралі помнікі і памятныя месцы. Педкалектыў і навучэнцы прынялі ўдзел у пасадцы алеі «80 гадоў вызвалення Беларусі». Усе папрацавалі на славу! Цяпер вакол нашай школы і ў любімым Крошыне чысціня і парадак.

Раздзелы сайта